Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Экскурсія “Ручнік вышываны”

Экскурсія “Ручнік вышываны”

Мэта: далучэнне вучняў да вытокаў нацыянальнай культуры, традыцый, духоўных каштоўнасцей.

Задачы: фарміраваць ў вучняў уяўленні аб народных традыцыях, звычаях, мастацтве; выхоўваць агульначалавечыя каштоўнасці, любоў да роднага краю і гонару за яго; азнаёміць вучняў з гісторыяй беларускага ручніка, яго відамі і прызначэннем.

Абсталяванне:

  1. Узоры ручнікоў.
  2. Песня “Ох і сеяла Ульяніца лянок”.
  3. Вяртушка з загадкамі, прэзентацыя.

Ход мерапрыемства:

Вяд.1: Сёння вы даведаецеся аб гісторыі ручніка, яго прымяненні ў жыцці беларусаў.

Вяд.2: Што такое ручнік? Ручнік – гэта прамавугольны кусок тканага палатна. Выраблялі ручнікі з ільнянога палатна. Пра гэта нават складзена беларуская народная песня “Ох і сеяла Ульяніца лянок”

Песня “Ох і сеяла Ульяніца лянок”

Вяд.1: Ручнікі суправаджалі чалавека на працягу ўсяго яго жыцця. Яны былі з ім і ў радасці, і ў горы. Калі нараджалася дзіця, то яго адразу клалі на ручнік. Калі чалавек паміраў, то яго хавалі таксама на ручніках.

Вяд.2: Існавалі розныя віды ручнікоў – уціральнікі, трапкачы, абыдзеннікі, набожнікі. Самы распаўсюджаны быў ручнік–уціральнік. Як вы думаеце, чаму ён так называўся? (імі ўціраліся)

Так, таму што ім уціраліся. Гэтыя ручнікі ніяк не ўпрыгожвалі таму, што іх прыходзілася часта мыць.

Вяд.1: У ручніках-трапкачах насілі ежу ў поле мужчынам, якія аралі або касілі.

Вяд.2: Ручнік–абыдзеннік – гэта ручнік, які ткалі на працягу толькі аднаго дня. Згодна павер’ю беларусаў, такі ручнік меў магічную сілу супраць засухі, града, эпідэмій. Для гэтага яго вешалі на прыдарожны крыж, абносілі вакол сяла.

Вяд.1: Ручнікі на Беларусі былі розныя. Галоўная розніца паміж ручнікамі ў розных мясцовасцях у колькасці раслін і кветак. Арнамент (элемент паўтараецца некалькі разоў) сустракаецца часцей геаметрычны:

ромб – сімвал Сонца, Зямлі; птушкі – сімвал свету і цяпла; гарызантальныя лініі – рэкі; жаночая фігура – працяг роду.

Вяд.2: Меней выкарыстоўвалі чорны колер. Пераважае “вясёлка”: жоўты, чырвоны, сіні, блакітны колеры.

Вяд.1: Вышыўка – самы старажытны і распаўсюджаны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Але даведацца, хто і калі ўпершыню здагадаўся перадаць узорным матывам прыгажосць навакольнага свету, свае ўраджанні, мы ніколі не зможам. Навука не можа дакладна вызначыць час узнікнення гэтага мастацтва з-за недаўгавечнасці тканіны і нітак.

Вяд.2: Вышытымі ручнікамі ўпрыгожвалі абразы, фотаздымкі, карціны, іх ахвяравалі як дар у царкву, на крыжы, якія стаялі на перакрыжаваннях дарог. Ручнікі займалі пачэснае месца ў каляндарных абрадах. На Вадохрышча ручніком упрыгожвалі ледзяны крыж. На Купалле разам з вянкамі з жывых кветак ручнікі развешвалі на прыдарожныя крыжы. На Дажынках першы сноп абвязвалі ручнікамі. Ручнікі ўваходзілі ў пасаг нявесты, былі неабходным элементам падарунка нявесты жаніху, сватам, родзічам жаніха.

Вяд.1: Ручнік у мінулым быў своеасаблівым магічным сімвалам роду, сям’і, з дапамогай якога нібы ажыццяўляецца сувязь паміж продкамі і нашчадкамі.

Вяд.2: Вучнямі нашай школы была праведзена ў 1999 годзе этнаграфічная экспедыцыя “Майстры цуда”, у ходзе якой яны пазнаёміліся з майстрамі рукадзелля вёсак Сігневічы і Маравіль. Вучні высветлілі, што жанчыны ў асноўным займаліся вышыўкай і ткацтвам, а мужчыны рабілі вырабы з дрэва.

Вяд.1: А зараз я прапаную адгадаць загадкі і высветліць, ці ведаеце вы прадметы быту беларусаў.

Чытанне загадак (прэзентацыя)

Вяд.2: Вы жывяце ў Беларусі, прыгожай краіне і павінны ведаць гісторыю сваёй краіны, гісторыю і культуру сваёй малой радзімы.

Вяд.1: Народ, які не ведае свайго мінулага, не будзе мець і будучага.

Дзякуй за ўвагу.

Разделы сайта