Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.05.2020

Таямніцы беларускай хаты

Прайшла чарговая экскурсія ў школьны этнаграфічны музей. На гэты раз яго наведвальнікамі былі вучні 1 класа.

Мэты наведвання школьнага музея: пазнаёміць навучэнцаў з сялянскім побытам, асноўнымі прадметамі, іх прымяненнем і выкарыстанне ў сялянскай хаце; развіваць уменне працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, аналізаваць атрыманую інфармацыю; выхоўваць беражлівыя адносіны да гістарычнага мінулага роднага краю і Беларусі.

Экспанаты музея выклікалі вялікую цікавасць і захапленне ў дзяцей. Яны актыўна ўдзельнічалі ў размове і задавалі пытанні. Па заканчэнні экскурсіі дзецям давалі магчымасць свабодна перасоўвацца ад экспаната да экспаната.

Несумненна, трэба працягваць працу з навучэнцамі па глыбокім вывучэнні гісторыі мінулага роднага краю, развіццё пачуцця патрыятызму. Бо для кожнага з нас вельмі важна захаваць памяць аб мінулым.

Нясем сваю мы спадчыну,

Здабытую ў вяках,

Шануем песню матчыну –

Наш неацэнны скарб.

Яна для нас крыніцаю

Жывей вады звініць,

Каб не маглі забыцца мы,

Дзеля чаго нам жыць.

Разделы сайта