Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

История и краеведение родного края

 Мой родны кут

Між лясамі і азёрамі

 Васільковыя палі...

 Я не ведаю, не ведаю

Прыгажэйшае зямлі

                       Васіль Жуковіч.

  

    

 Старынная сядзіба в.Сігневічы (дадатак 1-2) 

   “Зямля ў Сігневічах” упамінаецца ў Метрыцы ВКЛ за 1520 г. У 1526 г. адбылося пацверджанне права на маёнтак “Сегеневичы” “старостине ломъзеньской пани Павловой Берестьской Томиле”(дадатак 3)

   У другой палове 16 ст. ім валодалі Вішанскія. У 1577 г. былі ўласнасцю Станіслава Малахоўскага. Потым маёмасцю валодалі Вешторты – Гамшэі, князі Шуйскія, якія паходзілі ад князёў суздальскіх. Князь Адам Шуйскі, сын Ігнація, валодаў Церэбунню, Іванавам, Хойнікамі. Быў жанаты на Марыі Халецкай, дачцэ Казіміра, маршала рэчыцкага (дадатак 4). Яна атрымала ў спадчыну ўладанні мужа і ў другім шлюбе стала жонкаю Юзэфа Празора з Дудзічаў, вядомага па прывілеям караллёў Аўгуста-3 і Станіслава Аўгуста Панятоўскага, віцебскага ваяводы, кавалера ордэнаў святога Станіслава і Белага Арла, прадстаўніка шляхецкага роду  з літоўскіх баяр. Юзэф пасля смерці жонкі Аляксандры Заранок-Гарбоўскай, замужжа  дочак аставіў сядзібу, створаную ім у 1767-1769 гг.. Першапачаткова жыў з Марыянай у Хойніках, але ў хуткім часе маёнтак адышоў Каролю, сыну Юзэфа Празора (дадатак 5), які ажаніўся на Людвіке Канстанцыі, дачцэ Марыяны.

   Юзэфа Празора не стала ў 1788 г., быў пахаронены ў касцёле, які разам з княгіняй пабудаваў у 1785 г. на месцы старога драўлянага з 17 ст.

   Пасля 1788 г. Сігневічы перайшлі як пасаг  дачцэ Юзэфа генералу Блышынскаму. Па купчай крэпасці ад 2 красавіка 1843 г.  маёмасць у генеральшы Блышынскай, народжанай Празор, купіў пружанскі кіраўнік дваранства Рамуальд Пейгоф Лей. У сувязі з прадажай маёмасці быў складзеы інвентар, які дае ўяўленне аб сядзібе першай паловы 19 ст. У 1890 г. ўладанні Рамуальда, якія ўключалі фальваркі Машковічы, Марывіль ( Марыавілл), Маліннік, Падьяблош і Папялова. 3582 дзесяціны, Затым маёмасць перайшла сыну Рэйхальду, які быў жанаты з Вікторыяй Ельскай (1884 – 1939) із Касіна пісьменніццы  пад псеўданімам “Ельская Оры”. Апошнім уладаром быў, відавочна сын Аляксандр (1915-1944), які загінуў у Варшаўскім паўстанні ў 1944 г. Другі сын Кароль (1914 г.н.) загінуў у другую сусветную вайну.

   Звестак пра час стварэння сядзібы няма.Прыкладна яна была закладзена да будаўніцтва касцёла, пры якім Празоры адкрылі школу і шпіталь. Пацвярджэннем гэтай прапановы з’яўляецца адна із ліпавых алей парка ва ўзросце болей 200 гадоў (дадатак 6). Будавалась яна Юзэфам Празорам, як і ў Дудзічах, у формах барока. Закладзена каля рэчкі Вінец, правага прытока Ясельды (дадатак 7 – схема).

   Маёмасць, адпаведна Інвентару за 1843 г., уключала мястэчка і вёску Сігневічы, в. Падоссе, фальварк Маравіль, Вінін і хутар Папялёва.Сядзіба мала стары дом із дрэва, тры амбара, канюшню, падворак для скаціны. У 1914 г. дом згарэў, але хутка быў адрамантаваны. Служыў да апошняга часу для бальнічных мэт. Дом акружае невялікі парк (6,5 га). Храналогія в. Сігневічы. 

Старажытны парк

   Старажытны парк – помнік гісторыі і культуры 18 ст., закладваўся ў ансамблі з пабудовамі. У парку ёсці ліпівая алея (дадатак 4), пазней з’явіўся вадаём, вакол якога ўтварылася кальцо з дрэў. У цэнтры парка – паляна, дзе ёсць алеі з акацый, вязаў, клёнаў, видавы холм (дадатак 8)

 Сігневіцкі касцел Святой Дзевы Марыі (дадатак 9) 

Гістарычная даведка.

      У беларускіх выданнях даюцца супярэчлівыя звесткі аб часе будаўніцтва касцела. У адным называецца 1795 год, а ў больш познім выданні - 1785. Аднаку польскіх выданнях сцвярджаецца што першапачаткова гэта быў драўляны касцел і аб ім згадваецца яшчэ у 1548 годзе. Дакладна вядома што у 1785 годзе Юзаф і Марыя Прозары пабудавалі мураваны касцел, а пры ім адчынілі школу і шпіталь.

   Аб назве касцела існуюць таксама супярэчлівыя звесткі. У беларускіх выданнях Сігневіцкі касцел значыцца як Пакроўскі, а паводле польскіх выданняў, гэта касцел апекі Маці Божай. Зараз ен называецца "Касцел Святой Дзевы Марыі".

    Прычына такіх разыходжанняў у даце пабудовы і назве касцела зразумелая : на жаль не захаваўся касцельны архіў, у якім можна было б знайсці дакладныя данныя.

    У 1848 годзе памешчык Рамуальд Нейгоф Лей, якому належыў маентак Сігневічы, правеў рэстаўрацыю касцела. 3 гэтага часу Сігневіцкі касцел часта называюць Пакроўскай царквой, хаця згодна дакументам у 1856 годзе існаваў Сігневіцкі рымска-каталіцкі прыход.

    3 закрыццем касцела у Бярозе ўсе яго начынне 4. 4. 1866 года было перададзена ў Сігневіцкі храм.

   У 1899 годзе новая фундатарка касцела пані Ганна Мікульская абнавіла касцел. Касцел меў цудоўны выгляд, быў багата аздоблены, меў многа пазалоты. Так сцвярджала прыхажанка касцела Карэцкая Юзэфа Антонаўна, якая памятае аповяды свайго бацька. У час першай сусветнай вайны у 1914 годзе касцел быў разграбаваны і спалены царскімі войскамі, пасля чаго парафіяне зноў аднавілі храм, аднак таго цудоўнага выгляду ўжо не змаглі ўзнавіць.

   Сапраўды цяжкія часы для касцела наступілі ў савецкі час, калі зачыняліся храмы, праследаваліся святары. Так, у 1949 годзе быў арыштаваны настаяцель касцела ксендз Дулінец, а касцел на доўгі час быў зачынены.

   Потым у ім размяшчаўся калгасны склад, у якім захоўвалася удабрэнне. Сцены касцела да гэтага часу напітаны соллю, якая нішчыць сцены. Так паступова касцел разбураўся, дах правальваўся, а на касцельных мурах пачалі расці дрэвы.

   Новае жыцце касцела пачалося ў 1989 годзе, калі ен быў аддадзены вернікам, якія на свае сродкі занава адбудавалі святыню.

Архітэктурны аналіз касцела

   У Сігневіцкім касцеле знайшлі адлюстраванне рысы "віленскага" барока. Прысадзісты двухвежавы будынак з аднанефавым асноўным аб'емам, слаба развітым трансептам і паўкруглай апсідай. Бакоўкі трансепта аб'яднаны з невысокімі сакрысціямі. Кампазіцыя фасада трохчастковая, двухярусная. Цэнтральная частка завершана атыкам з трохвугольным франтонам, бакавая - масіўнымі з шатровымі пакрыццямі чатырохграннымі вежамі, высунутым! за межы будынка. Бакавыя фасады расчлянены прамавугольнымі аконнымі праемамі і пілястрамі ў прасценках.

   Унутры ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі раскрываюцца апсіда і крылы трансепта. Над нартэксам размешчаны хоры. Бакавая сцены раскрапаваны пілястрамі, якія ўверсе злучаны паўцыркульнымі і лучковымі аркамі. Перакрыцце бэлечнае, з падшыўнай столлю.

   У энцыклапедычным даведніку "Архітэктура Беларусі" ( с. 435 ) Сігневіцкі касцел значыцца як помнік рэспубліканскага значэння.

Унутраннае аздабленне храма.

    Насупраць цэнтральнага ўвахода, ва ўсходняй часцы храма, знаходзіцца алтар. Гэта сучасная работа, якая была выканана віленскімі майстрамі, стары алтар быў разбураны савецкімі уладамі пасля закрыцця касцела.

   Дэкаратыўная аздоба храма таксама не збераглася. Зараз у касцеле знаходзяцца абразы, выкананыя віленскімі і польскімі мастакамі. Два галоўныя абразы сучаснай работы: з левага боку, над уваходам у сакрыцію, абраз Святога Сямейства, насупраць - абраз Божай Міласэрднасці.

   А вось на бакавых сценах размешчаны абразы, якія былі захаваны вернікамі пасля закрыцця касцела. Яны адлюстроўваюць Крыжовы Шлях Хрыста і з'яўляюцца напамінам таго шляху, які прайшоў Хрыстос з крыжам на плячах. Гэта 13 абразоў у простых драўляных рамках з крыжыкам на верхняй часцы рамы. Абразоў павінна быць 14: яны сімвалізуюць 14 прыпынкаў, увасабляюць муку Езуса Хрыста. На жаль, адзін з 14 абразоў загінуў. I вернікі вырашылі аставіць пустым месца дзе павінен быў размешчаны тэты абраз у знак напаміну аб цяжкай і няпростай гісторыі касцела. Але кожную пятніцу, у час адпраўлення Крыжовага Шляху, вернікі касцела схіляюць свае голавы да гэтага месца.

   Сярод захаваных рэліквій есць вельмі цікавыя. Напрыклад, гэта манстранц, на якім выгравіравана дата 1877 год і фаліянт - лацінскі імшал які, праўда, не мае выхадных данных. 

Вёскі ў Сігневіцкім с/с 

  СІГНЕВІЧЫ –(храналогія в. Сігневічы – дадатак 10) вёска, цэнтр Сігневіцкага с/с, на левым беразе канала Вінец. За 15 км ад Бярозы, 15 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская, на аўтадарозе Бяроза—Антопаль. 190 двароў, 396 жы-хароў (2005).

У сярэдзіне 16 ст. — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім пав. «Зямля ў Сігневічах» узгадваецца ў Метрыцы ВКЛ за 1520 г. У 1526 г. было пацверджана права на маёнтак «Сігневічы» «старостине Ломьзеньской пани Павловой Берестьской Томиле». У 1532 г. паводле прывілеяў караля Сігізмунда I ад Шчастны Крупскай перайшло новаму ўладальніку Фларыяну Радагосцкаму, у 2-й пал. 16 ст. ва ўладаннях Вішэнскіх, у 1577 г. — маёмасць Станіслава Малахоўскага, потым маёнткам валодалі Вештарты-Гашэі, князі Шуйскія. Жонка Адама Шуйскага Марыя (Марыянна) Халецкая атрымала ад мужа Сігневічы ў свае ўладанні. У 18 ст. М.Халецкая, а таксама яе другі муж Юзаф Прозар валодалі Сігневічамі. У 1785 г. ўзвялі мураваны касцёл на месцы старога драўлянага, вядомага з 17 ст. Пасля рэстаўрацыі ў 1848 г. вядомы як Пакроўская царква, помнік архітэктуры з элементамі барока (захавалася). Па загаду гаспадароў мастак Францішак Смуглевіч напісаў карціну «Сям'я Прозараў», пад якой быў змешчаны тэкст Францішка Карпінскага ў памяць памерлага Ю.Прозара (захоўваецца ў Нац. музеі ў Варшаве). У якасці пасагу Сігневічы пасля 1788 г. перайшлі за дачкой Юзафа генералу Блышынскаму.

  Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. ў складзе Рас. імперыі. У 1838 г. ў Пружанскім пав. Гродзенскай губ., належалі памешчыцы Прозаравай. 3 крас. 1843 г. ва ўладанні графа Рамуальда Нейгоф-Лея; маёнтак, у склад якога да канца 19 ст. ўваходзілі фальваркі Машковічы, Марывіль, Маліннік, Падхлябань, Пяцелева. Да сядзібы гаспадароў адносіліся драўляны дом на мураваным фундаменце (згарэў у 1914, потым адноўлены, перабудаваны, захаваўся), 3 свірны, сарай для экіпажа, стайня, ляднік, камора, вяндлярня, жывёльны двор, пуня, кузня, млын-вятрак. У сярэдзіне 19 ст. быў закладзены парк. 3.3.1861 г. сяляне вёскі адмовіліся выконваць інвентарныя павіннасці і аб'явілі аб непадпарадкаванні ўладзе, частка сялян была арыштавана і змешчана ў Пружанскую турму. У 1864 г. ў Сігневіцкай вол. У 1886 г. — Сігневічы (Чыгірны), сяло ў Равяціцкай вол., 54 двары, 522 жыхары, касцёл, крама, піцейны дом. Таксама в. Сігневічы ў той жа воласці, у якой дзейнічалі вінакурны з-д, крама, піцейны дом.

  У 1890 г. — с. Сігневічы (Чычірын), маёнтак Сігневічы ва ўладанні Рамуальда Нейгоф-Лея, таксама пасёлак. Паводле перапісу 1897 г. — у сяле 107 двароў, 619 жыхароў, дзейнічалі касцёл (пры ім дом з 8 жыхарамі), хлебазапасны магазін, крама, піцейны дом; у маёнтку 5 двароў, 40 жыхароў. У 1905 г. — у сяле 493, у маёнтку 51 жыхар. На працягу 1905 г. адбываліся сял. хваляванні з эканам. патрабаваннямі. 3 1915 г. акупіра-ваны герм. войскамі, з 1919 г. да ліп. 1920 г. і з жн. 1920 г. — войскамі Польшчы (у ліп. 1920 устаноўлена сав. ўла-да). 3 1921 г. ў складзе Польшчы, у 1924 г. ў Равяціцкай гміне Пружанскага пав. — вёска (98 будынкаў, 468 жыхароў) і фальварак (2 будынкі, 26 жыхароў). У 1920-я г. былі створаны ячэйка КПЗБ, гурток «Грамады». У 1932 г. адбылася забастоўка возчыкаў лесу. 3 27.2.1932 г. цэнтр Сігневіцкай гміны.

  3 1939 г. ў БССР. 3 1940 г. вёска, цэнтр Сігневіцкага с/с, 115 двароў 651 жыхар, адкрыты фельч.-акушэрскі пункт. У сельсавеце дзейнічалі 2 школы, 3 чыр-воныя куткі, хата-чытальня, медпункт, магазін. У 1941—44 гг. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. На ўшанаванне памяці 46 аднавяскоўцаў-воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у 1975 г. пастаўлена стэла. У снеж. 1943 г.партыз. брыгада «За Радзіму» імя А.К.Флегантава ў час рэйду затрымалася ў Сігневічах і знішчыла некалькі паліцэйскіх участкаў у Бярозаўскім р-не. У гонар гэтых падзей на будынку клуба была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У 1948 г. ў вёсцы створаны калгас «Перамога», пасля яго ўзбуйненняў — цэнтр. сядзіба калгаса. У 1950 г. створана Сігневіцкая МТС (гл. артыкул пра в. Маравіль).

  МАРАВІЛЬ — вёска ў Сігневіцкім с/с, за 17 км ад Бярозы, 18 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская. 278 двароў, 765 жыхароў (2005).

  У 1843 г. вядома як фальварак у складзе маёнтка Сігневічы, належаў Рамуальду Нейгоф-Лею, які пабудаваў драўляны дом з мансардай (у сав. час перабудаваны). Быў закладзены парк. У канцы 19 ст. пад назвай Марвіль у Равяціцкай вол. Пружанскага пав. Гродзенскай губ. У 1890 г. памешчыку разам з іншымі пунктамі належалі 3582 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. ў фальварку 3 двары, 36 жыхароў. На 1905 г. — фальварак Моравіль, альбо Лубкі, 38 жыхароў. 3 1915 г. акупіраваны герм. войскамі, з 1919 г. да ліп. 1920 г. і з жн. 1920 г. — войскамі Полыпчы. 3 1921 г. — у складзе Польшчы. На 1924 г. фальварак у Равяціцкай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв. 1 будынак, 8 жыхароў. 3 1932 г. ў Сігневіцкай гміне. 3 1939 г. ў БССР. 3 1940 г. маёнтак у Сігневіцкім с/с, 2 двары, 8 жыхароў. У 1941—44 гг. акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі. У 1950 г. тут была створана Сігневіцкая МТС (у 1957 пераўтворана ў машынна-меліярацыйную станцыю, з 1961 будаўніча-мантажнае ўпраўленне, з 1981 ПМК-54 трэста «Брэстводбуд»). Паводле перапісу 1959 г. — пасёлак ММС, 13 будынкаў, 30 гаспадарак, 127 жыхароў, перапісу 1970 г. — 335 жыха-роў. Планіровачна складаецца з прама-лінейнай вуліцы, арыентаванай з Пн на Пд, да якой прымыкаюць 2 кароткія завулкі з зах. боку, у паўн. частцы яшчэ адна кароткая вуліца з усх. боку.

  МАР'ЯНАВА — вёска ў Сігневіцкім с/с, за 9 км ад Бярозы, 13 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская. 28 двароў, 40 жыха-роў (2005).

  У  1864 г. ў Сігневіцкай воласці Пружанскага пав. Гродзенскай губ. пад назвай Мар'янаполь. У 1890 г. в. Мар'ям-поль, альбо Навасёлкі, у Равяціцкай вол. У 1905 г. 178 жыхароў. 3 1915 г. акупіравана герм. войскамі, з 1919 г. да ліп. 1920 г. і з жн. 1920 г. — войскамі Польшчы (у ліп.—жн. 1920 устаноўлена сав. ўлада). 3 1921 г. ў складзе Полыпчы. У 1924 г. в. Мар'яполь (Навасёлкі) у Равяціцкай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв., 37 будынкаў, 154 жы-хары. 3 1932 г. ў Сігневіцкай гміне. 3 1939 г. ў БССР 3 1940 г. вёска ва Углянскім, з 23.5.1940 г. — у Сігневіцкім с/с, 41 двор, 251 жыхар. У 1941—44 гг. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Паводле перапісу 1959 г. 56 гаспадарак, 206 жыхароў, у 1970 г. — 202 жыхары. Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з Пн на ПдЗ, двухбакова забудаванай.

  РАВЯЦІЧЫ — вёска ў Сігневіцкім с/с, за 15 км на ПдЗ ад Бярозы, 13 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская, 1 км ад шашы Брэст—Мінск. 287 двароў, 809 жы-хароў (2005).

  У 1563 г. ў Пружанскім пав. ў Кобрынскай эканоміі, Дабучынскай вол., у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Блудзенскага, тут працаваў каралеўскі вадзяны млын. У канцы 16 ст. — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім пав. Брэсцкага ваяв. ВКЛ. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. ў складзе Рас. імперыі. У1856 г. ў Пружанскім пав. Гродзенскай губ. У 1881 г. цэнтр Равяціцкай вол., 23 двары, валасное праўленне, царква, карчма, кузня. У 1885 г. было адкрыта нар. вучылішча ў прыватным доме. Паводле перапісу 1897 г. сяло, 69 двароў, 430 жыхароў, царква, нар. вучылішча, валасное праўленне, хлебазапасны магазін, кузня, крама, піцейны дом. Каля сяла сядзіба, 2 двары, 20 жы-хароў. У1905 г. 480 жыхароў. Многія вяскоўцы ў 1900-я г. ад'язджалі на заробкі ў Амерыку і Канаду. У 1914 г. з пачаткам 1-й сусветнай вайны значная частка вяскоўцаў эвакуіравалася ў глыб Расіі. 3 1915г. акупіравана герм. войскамі, з 1919 г. да ліп. 1920 г. і з жн. 1920 г. - войскамі Польшчы (у ліп. 1920 устаноўлена сав. ўлада). 3 1921 г. ў складзе Полыдчы. У 1924 г. вёска, цэнтр Равяціцкай гміны Пружанскага пав. Палескага ваяв., 56 будынкаў, 237 жыхароў 27.2.1932 г. Равяціцкая гміна скасавана, вёска далучана да Сігневіцкай. У 1920-яг. была створана ячэйка КПЗБ (арганізатар Ф.Руднік), у 1930-яг., калі памешчык Нейгоф-Лей прадаў лес каля вёскі англійскай фірме, адбываліся забастоўкі.

  3 1939 г. ў БССР. 3 1940 г. вёска, цэнтр Равяціцкага с/с, 90 двароў, 505 жыхароў Быў створаны калгас «Запаветы Леніна», першапачаткова з 20 гаспадарак. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 4 пач. школы, млын, магазін, вёска не мела тэлеф. сувязі. У 1941—44 гг. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Акупанты загубілі 7 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 16 воінаў-землякоу. У брацкай магіле пахаваны сав. воіны, партызаны і мірныя жыхары, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну (у 1967на магіле пастаўлены абеліск). 10.1.1948 г. быў адноўлены створаны перад вайной калгас «Запаветы Леніна». 16.7.1954 г. Равяціцкі і Сігневіцкі сельсаветы аб'яднаны ў адзіны Сігневіцкі. Паводле перапісу 1959 г. 139 гаспадарак, 505 жыхароў. У 1970г. 596 жыхароў. Сярэдняя школа, Дом культуры, аддз. сувязі, магазін.

  САБАЛІ — вёска ў Сігневіцкім с/с, за 18 км ад Бярозы, 16 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская. 79 двароў, 130 жыхароў(2005).

  У 1563 г. вёска ў Пружанскім пав. Кобрынскай эканоміі, у Дабучынскай вол., у абшары двара Блудзенскага і войтаўства Блудзенскага. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. ў складзе Рас. імперыі. У 1863 г. тут каля вёскі ішлі баі паміж паўстанцамі і карнымі атрадамі. Ад тых падзей урочышча каля Сабалёў атрымала назву Маскалі. Забітыя паўстанцы былі пахаваны на месцы бою ў адной брацкай магіле. (У час 1-й сусетнай вайны і наступных падзей магіла інсургентаў была забыта, у 1928 выпадкова знойдзена, у 1929 польскія ўлады ўстанавілі драўляны крыж і надмагільныя пліты, якія ў 1939 былі знішчаны. У час 2-й сусветнай вайны мясц. жыхары ўстанавілі новы крыж, асвячоны ксяндзом з Сігневіч. У пач. 1990-х г. жыхар Л.В.Кугач вырабіў з жал. труб новы крыж.) Паводле перапісу 1897 г. вёска ў Равяціцкай вол. Пружанскага пав. Гродзенскай губ., 61 двор, 365 жыхароў, хлебазапасны магазін. У 1905 г. 395 жыхароў. 3 1915 г. акупіравана герм. войскамі, з 1919 г. да ліп. 1920 г. і з жн. 1920 г. — войскамі Польшчы (у ліп. 1920 устаноўлена сав. ўлада). 3 1921 г. ў складзе Польшчы. У 1924 г. вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв., 54 будынкі, 254 жыхары. 3 1932 г. ў Сігневіцкай гміне.

  3 1939 г. ў БССР. 3 1940 г. вёска ў Равяціцкім с/с, 87 двароў, 469 жыхароў. У 1941—44 гг. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. На фронце ў Вял. Айч. вай-ну загінулі 12 воінаў-землякоў. 3 1954 г. ў Сігневіцкім с/с. Паводле перапісу 1959 г. — 118 гаспадарак, 430 жыхароў, 1970 г. — у калгасе «Запаветы Леніна», 460 жыхароў. Забудова вёскі нагадвае трохпрамянёвую зорку (вуліцы разыходзяцца ад цэнтра вёскі на ПнЗ, ПнУ і ПдУ, арыентаваныя на ПнЗ і ПнУ робяць далей правы паварот пад прамым вуглом; арыентаваная на ПдУ вуліца — прамая, да яе прымыкае з правага боку завулак, да якога яшчэ адзін завулак, паралельны вуліцы).

  БАРМУТЫ — вёска ў Сігневіцкім с/с,  за 15 км ад Бярозы, 13 км ад чыг. ст.Бяроза-Картузская. 17 двароў, 26 жыхароў  (2005).

  Узгадваецца пад назвай  Бармутовічы ў 1563 г. ў Пружанскім пав. Кобрынскай эканоміі, у Дабучынскай вол., у  абшары двара Блудзенскага і войтаўства Блудзенскага. У канцы 19 ст. ў Равяціцкай воласці Пружанскага пав. Гродзенскай губ. Вяскоўцы былі аб'яднаны ў  Бармуцкае сельскае т-ва і ў 1890 г. апрацоўвалі 500 дзес. зямлі. Паводле перапісу 1897 г. 58 двароў, 336 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1905 г. ў вёсцы 204 жыхары. У 1911 г. тут нарадзіўся М.Я.Вячорка, грамадскі дзеяч, вязень канцлагера Картуз-Бяроза, дзе быў закатаваны. Абеліск на яго магілепастаўлены ў 1948 г. (па іншых звестках у 1958). 3 1915 г. вёска акупіравана герм. войскамі, з 1919 г. да ліп. 1920 г. з жн. 1920г. — войскамі Польшы. У ліпені —жн.1920 на кароткі час устаноўлена сав. ўлада. 3 1921 г. ў складзе Польшы. 3 1924 г. вёска ў Равяціцкай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв., 26 будынкаў, 179 жыхароў. У сярэдзіне  1920-х г. у ёй былі створаны камсамольская арг-цыя, гурток «Грамады». 27.2. 1932 г. далучана да Малецкай гміны.

  3 1939 г. ў БССР. 3 1940 г. вёска ў Равяціцкім с/с, 75 двароў, 405 жыхароў. У 1941—44 гг. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У цэнтры вёскі пахаванысав. грамадзяне, якіх загубілі фаш. акупанты ў 1942—44 гг.; на іх магіле ў 1967 г. пастаўлены абеліск. Ад рук фашыстаў загінулі 26 жыхароў вёскі, не вярнуліся з фронту 13 воінаў-землякоў. 3 16.7. 1954 г. ў Сігневіцкім с/с. Паводле перапісу 1959 г. 79 двароў, 262 жыхары. У 1970 г. 175 жыхароў, у калгасе «Запаветы Леніна». Планіровачна складаецца з дугападобнай вуліцы з двухбаковай забудовай, арыентаванай з Пн на Пд.

  СВАДЗЬБІЧЫ - вёска ў Сігневіцкім с/с, за 19 км ад Бярозы, 17 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская. 26 двароў, 38 жыхароў (2005).

  У 1838 г. вядомы ў Пружанскім пав. Гродзенскай губ., калі належалі П.Вітаноўскаму. У 1856 г. памешчыку належала 81 рэвізская душа. 3.3.1861 г. жыхары вёскі адмовіліся выконваць павіннасці і аб'явілі аб непадпарадкаванні ўладзе, частка сялян была арыштавана і напраўлена ў Пружанскую турму. У 1864 г. ў Сігневіцкай вол. У 1886 г. — Свадзьбі-чы Казны ў Равяціцкай вол., паштовая станцыя. Паводле перапісу 1897 г. ў вёсцы 36 двароў, 177 жыхароў, хлебазапасны магазін, у маёнтку Сігізмунда Шамяцілы 15 двароў, 21 жыхар. У выселку пры б. паштовай станцыі 1 двор, 12жыхароў. У 1905 г. 242 жыхары, на станцыі (за 1 вярсту ад вёскі) 15 жыхароў. На працягу 1905 г. адбываліся сял. хваляванні з эканам. патрабаваннямі і самавольная высечка лесу. 3 1915 г. акупіраваны герм. войскамі, з 1919 г. да ліп. 1920 г. і з жн. 1920 г. — войскамі Поль-шчы (у ліп. 1920 устаноўлена сав. ўла-да). 3 1921 г. ў складзе Полыпчы. У 1924 г. ў Равяціцкай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв., у вёсцы 14 будынкаў, 78 жыхароў, у фальварку 1 будынак, 5 жыхароў. 3 1932 г. ў Сігневіцкай гміне.

  3 1939 г. ў БССР. 3 1940 г. вёска ў Ра-вяціцкім с/с, 52 двары, 271 жыхар. У 1941—44 гг. акупіравана ням.-фаш. за-хопнікамі. На фронце ў Вял. Айч. вайну загінулі 6 воінаў-землякоў. Пасля вызвалення вёскі ў 1944 г. працаваў млын. 3 1954 г. ў Сігневіцкім с/с. У 1959 г. 27 гаспадарак, 112 жыхароў. У 1970 г. ў кал-гасе «Запаветы Леніна», 162 жыхары, у 1980-я г. вяскоўцы працавалі ў калгасе. Радзіма бел. пісьменніка В.Сахарчука (н. ў 1953). Планіровачна складаецца з прамалінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з 3 на У, у зах. частцы (з паўд. боку) да яе прымыкае завулак.

 ШЛЯХ-ПУШЧА - вёска ў Сігневіцкім с/с, за 22 км ад Бярозы, 27 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская, 47 двароў, 78 жыхароў (2005).

  У 1890 г. ў Равяціцкай вол. Пружанскага пав. Гродзенскай губ.; маёнтак Пад'яблань, альбо Шляхецкая Пушча, належаў памешчыку Францу Здзітавецкаму. Паводле перапісу 1897 г. — паселішча Шляхецкая Пушча (Лескі) ва ўладанні Коласавых і Вайніловіча (2 двары, 13 жыхароў), пас. Шляхецкая Пушча (Сукатка) ва ўладанні Аніхімоўскіх (2 двары, 10 жыхароў), сядзіба Шляхецкая Пушча (ці ўрочышча Крушынка) ва ўладанні Уладзіслава Кромніцкага, 1 двор, 8 жыхароў. У 1905 г. ў паселішчы Шляхецкая Пушча (або Сукатка) — 15 жыхароў, ва ўрочышчы Пад'яблань — 9 жыхароў. 3 1915 г. акупіравана герм. войскамі, з 1919 г. да ліп. 1920 г. і з жн. 1920 г. - войскамі Полыпчы (у ліп. 1920 устаноўлена сав. ўлада). 3 1921 г. ў складзе Польшчы, у 1924 г. фальварак Шляхец-кая Пушча (Шляхецкія) у Равяціцкай гміне Пружанскага пав. Палескага ваяв., 3 будынкі, 15 жыхароў. 3 1932 г. ў Сігневіцкай гміне.

  3 1939 г. ў БССР. 3 1940 г. вёска Шляхецкая Пушча і хутар Пад'яблань у Сігневіцкім с/с, 53 двары, 204 жыхары. У 1941—44 гг. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У кастр. 1949 г. ў вёсцы створаны калгас імя Мічурына, які ў студз. 1951 г. ўвайшоў у калгас імя Па-намарэнкі (з 1958 «Рассвет»). Паводле перапісаў 1959 г. на хутары Пад'яблань 5 гаспадарак, 11 жыхароў (перасяліліся ў вёску). Паводле перапісу 1970 г. ў вёс-цы 216 жыхароў. Планіровачна складаецца з дугападобнай, двухбакова забу-даванай вуліцы, арыентаванай з ПнЗ на У, да ўсх. часткі яе з паўн. боку прымыкае завулак.

  ЯСТРАБЕЛЬ — вёска ў Сігневіцкім с/с, за 21,5 км ад Бярозы, 26,5 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская, 202 двары, 443 жыхары (2005).

  У канцы 16 ст. вядома пад назвай Ястрабль як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім пав. У 1678 г. — в. Астрэм, належала разам з Шылінком віцебскаму стольніку Андрэю Урсіну, які завяшчаў яе на карысць кляштара картэзіянцаў Картуз-Бярозы. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 г. ў складзе Рас. імперыі. 3.3.1861 г. сяляне вёскі адмовіліся выконваць інвентарныя павіннасці і аб'явілі аб непадпарадкаванні ўладам, частка сялян была арыштавана і змешчана ў Пружанскую турму. У 1864 г. вядома пад назвай Ястрамбель, у Чарнякоўскай вол. Пружанскага пав. Гродзенскай губ. У 1890 г. вёска, побач маёнтак ва ўладанні Ганны Мікульскай. Паводле перапісу 1897 г. — 75 двароў,  471 жыхар, хлебазапасны магазін; ва ўладаннях Валенсы Мікульскага працавала карчма. Да сядзібы Мікульскага адносілася 12 двароў з 78 жыхарамі. У 1905 г. — у вёсцы 495, у маёнтку 72 жыхары. 3 1915г. акупіравана герм. войскамі, з 1919 г. да ліп. 1920 г. і з жн. 1920 г. - войскамі Польшчы (у ліп. 1920 г. ўстаноўлена сав. ўлада). 3 1921 г. ў складзе Чарнякоўскай гміны Палескага ваяв. Польшчы. 3 1926 г. ў Міжлескай (б. Мацвеевіцкай) гміне, з 1932 г. ў Сігневіцкай.

  3 1939 г. ў БССР. 3 1940 г. вёска ў Сігневіцкім с/с, 138 двароў, 541 жыхар. У 1941— 44 гг. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. Акупанты загубілі 5 жыхароў вёскі, на фронце загінулі 13 воінаў-землякоў, чыя памяць ушанавана стэ-лай, пастаўленай у 1985 г. У кастр. 1949 г. ў вёсцы створаны калгас імя Панамарэнкі, у студз. 1951 г. значна ўзбуй-нены, у 1958 г. перайменаваны ў калгас «Світанак», вёска — цэнтр калгаса. Паводле перапісу 1959 г. 130 гаспадарак, 386 жыхароў. Паводле перапісу 1970 г. 456 жыхароў, цэнтр. сядзіба калгаса. Вёска Алясец, у якой у 1940 г. было 4 двары, 26 жыхароў, у 1959 г. 63 гаспадаркі, 201 жыхар, у 1970 г. — 24 жыхары, злілася з в. Ястрабель і 4.9.1972 г. была выключана з рэестра населеных пунктаў. Дзейнічаюць школа, Дом культуры, фельч.-акушэрскі пункт, б-ка, магазін. Аснову забудовы складаюць 2 паралельныя, шчыльна двухбакова забудаваныя вуліцы, арыентаваныя з Пд на ПнУ.

  МІНКІ — вёска ў Сігневіцкім с/с, за 15 км ад Бярозы, 12 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская, 45 двароў, 67 жыхароў (2005).

Планіровачна складаецца з прамалінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з Пн на Пд, да яе ў паўн. частцы з зах. боку прымыкае кароткая вуліца, арыентаваная з 3 на У.

     ЗАРЭЧЧА — вёска ў Сігневіцкім с/с, за 20 км ад Бярозы, 17 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская. 48 двароў, 86 жыхароў (2005).

Планіровачна складаецца з крыху выгнутай двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з Пн на Пд, ад якой у цэнтры з зах. боку прымыкае завулак.

  ГАЛІЦЫ — вёска ў Сігневіцкім с/с, за 12 км ад Бярозы, 10 км ад чыг. ст. Бяроза-Картузская.  48 двароў, 90 жыхароў (2005).

Планіровачна складаецца з прамалінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з Пн на Пд.

  ВІНІН — вёска ў Сігневіцкім с/с, за 18 км ад Бярозы, 16 км ад чыг. ст. Бяроза—Картузская. 45 двароў, 64 жыхары (2005).

  Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з ПнУ на Пд, да якой у сярэдзіне з усх. боку прымыкае завулак. 

 

 Мінула таму ужо многа стагоддзяў,

 А байка такая жыве ў народзе:

 Вялікі маентак даўно тут стаяў,

 Памешчык Сігневіч у ім пражываў,

 Аб бераг Вінца пляскаліся хвалі.

  А вёску, дзе жыў, Сігневічамі празвалі.

  3 тых далёкіх часоў аж да сенняшніх дзён

  Народная памяць успльівае здавён:

  Як парк разбівалі ў панскім маёнтку,

  Касцёл будавалі ў вёсцы на ўзгорку,

 Вясну сустракалі, дзяцей гадавалі

 I добрага шчасця ўсім людзям жадалі!

 I шчасце прыйшло: у калгас усе пайшлі,

 А назву яму - "Перамога" далі!

 Страшнай навалай прыйшоў сорак першы –

Сорак шэсць чалавек ён забраў у бяссмерце

Пра іх нам помнік распавядае,

Што ў семдзесят пятым узнёсся над краем.

 Ля помніка святы мы сустракаем,

Урокі праводзім, і песні спяваем (дадатак 11)

Дадатак 1

Сігневічы. Сядзіба. Бакавы фасад. Фота 1999 г

Дадатак 2 

Сігневічы. Сядзіба. Фрагмент порціка. Фота 1999 г.

Дадатак 3 

Метрыка   ВКЛ:  Кн.  30 (1480-1546)  Кніга  запісаў  30 (копія  канца  16  ст.).- Мн., 2008.-  С.122-123.

Прывілей  Жыгімонта  Аўгуста  пробашчу  вілен., сакратару  гасп. кн. Яну  з  Даманова  на  м-к  Сегеневічы  «до жшота его»  (у пажыццёвае ўладанне ) пасля  смерці  Ганны Крупскай

Прывилей  князю  Яну  з  Доманова | на  держанье  двора  Сегеневъского. |

Жыкгимонт Августъ, Божю  м(и)л(о)стю  корол  и  великий  князь [...]. |

Чинимь  явъно  симъ  нашимъ  листомъ.

Иж которое  именье Сегеневичи  у  повете || [79 адв. (52 адв.)] Слонимъскомъ первей сего з данины короля его милости, пана отъца нашого дер|жал дворанинъ его м(и)л(о)сти Флериянъ Радокгостъский з жоною своею Ганъною Крупъ|скою со всимъ, яко ся тое именье в собе маеть. Которое ж именье одно до животовъ | ихъ имъ дано. Где Ганъна Крупъская по смерти мужа своего Флерияна и  тепере | оное именье Сегеневичи за оную даниною его кролевъской милости на себе держит. çИ з волею нашою г(о)с(по)д(а)рьскою сама себе и тое именье для кривдъ у справу и обо|рону поручила проборщу виленъскому, секретару нашому, князю Яну з Да|манова.

То пакъ тыхъ часов корол его м(и)л(о)сть, панъ отец нашъ за князем проборщом ç листъ свой  до насъ  писать  рачил, жедаючи  насъ, абыхмо тое именьё Сегеневичи | по смерти оное  Ганъны Крупъское, по которой маеть то засе на насъ, г(о)с(по)д(а)ря, прийти, ему дали такъжо до его живота.

Ино мы на писанье его кролевъской милости, | пана отъца нашого и для заслугъ князя проборщовыхъ  з  ласки  нашое  на чоломъ|битье его то вчинили, тое именье Сегеневичи у повете Слонимскомъ по смерти Ганны | Крупъское Радакгостъское князю Яну дали и тымъ листомъ нашим даемъ, ç з людми тяглыми съ слугами путъными, з даньники, и з даньми грошовыми и меçдовыми, з боры, лесы, пущами, и з деревомъ бортнымъ, и с пашънею дворною, земъçлями, сеножатьми, с озеры, реками  и речъками, съ ставы, сътавищи, и зъ млыны | и ихъ вымелки,и з ловы звериными и пташъими, и бобровыми гоны, и со въсими слу|жъбами, платы, доходы, пожитъки тыхъ людей, и со въсим  правомъ, властностью, | яко ся тое  именье здавъна и  нине  само  в  собе  и  у  границахъ, и  обыходехъ своих ç маеть.

И яко теж Флериянъ Радокгостъский то держал и тепере жона его держит, | маеть князь проборщъ по животе оное Ганъны Крупъское тое именье со въсим | на себе держати и его вживати, а часу потребы служъбу земъскую отътоль || [80 (53)] заступати. А по животе князя проборщовомъ маеть оное  именье зася к рукам  çнашимъ г(о)с(по)д(а)рьскимъ и потомъковъ нашихъ  прийти.

И  на то дали есьмо ему сесь ç нашъ  листъ, до которого и  печать нашу привесити казали.

П[и]санъ у Вилни, под лет \ Божъ(его) нарож(еня) 1546, м(е)с(я)ца апрел(я) 16 день, индиктъ 4. ç

Дадатак 4

Rodowód Hom szejów.

Homszej v.Hamszej v.Homszejewicz. Król  Zygmunt potwierdził w l526 r. rozgraniczenie dóbr Sehnewic, dokonane pomiędzy  ich właścicielka, Brzeska, a  Janem i Mikolajem Homszejewiczami (ML 15). Jan dostar­czał na ekspedycye  wojenne 18, a  brat  jego Mikołaj 6 koni  (ML 21),

Hanna Maćkówna Kuncewiczówna, wdowa po Mikołaju Homszeju w 1547 r, zona Jana  Zawiszy, i synowie  jéj z pierwszego małźeństwa:  Paweł, Jan i Juri  Mikołajewicze  Homszejewicze, procesują się z Janem Juriewiczem Homszejem  i synem jego, Stanisławem, o dobra Berezuju i rózne pretensye (ML 43, 46 i 60).

Hanna  Mikołajówna Hamszejówna, zona Stefana Tarnowskiego, sprzedała w 1557 r.  Ośniezyce w  powiecie  pińskim (Rew.  Puszcz.).

Jan Hamszej i zona jego, Dorota  Jundzłłówna, mają  sprawę w 1540 r. ze Skinderowiczem (ML 31), Stanisław Janowicz Homszej, namiestnik dyrświacki Hlebowicza, wojewody wileńskiego, w 1548 roku (ML 48), podstarości brzeski  w 1552 roku, a  sędzia grodzki i  namiestnik wileński  w  1567  roku. 

Дадатак 5

 

Сям’я Празораў 1789 г.

Дадатак 6

Ліпавая алея

Дадатак 7

Дадатак 8  

Парк. Відавы холм.

Дадатак 9

Касцёл Святой Дзевы Марыі

Дадатак 10 

Хронология истории деревни Сигневичи и окрестностей 

 

Дата

 

 События

 Источник  информации

1520

«Земля въ  Сегневичахъ» шляхецкое  владение

 

Литовская метрика Т.1 Кн.3 СПб, 1910

1526

Имение  «Сигневичи»  принадлежит  госпоже  Бжеской

А. Boniecki Poczet  rodów w Wielkiem Księstwie Litewskiem w XV i XVI wiekuWarszawa, 1887. s. 84-85. [za:] ML  I5.

1526

Имение «Сегеневичи»  пани Павловой  Берестейской Томиле,  старостине Ломъзеньской

 

Литовская метрика. Кн.12 Книга записей 12 (1522 – 1529) Вильнюс, 2001

1532

По привилею короля Сигизмунда l от Щасны Крупской отошли Флориану Родогоскому

 

Литовская метрика.  Кн. 25 Книга записей 25 (1387 -1546) Вильнюс, 1998

16. 4 .1546

По  привелею  короля  Жигимонта   Августа  от  Ганны  Крупской  (после  смерти  мужа  Флориана  Родогоского)  перешло  к  князю  Яну  из  Доманова  (пробощу  виленскому)

Метрыка  ВКЛ.   Кн.  30    (1480 – 1546)  Кніга  запісаў  30.-  Мн.,  2008.-  С.122-123.

Вторая половина 16 века

Вишенские

 

1565

Анна Вишенская  «ставила  четверо  коней»  и  «драба  в  хоругви  дворной»

WyslovchS. RozwojqranicIterytorjvmpowiatvKobrynskieqodopolowyXVI wiekv. – Wilno, 1930

 

1566

Воеводство  Берестейское  с  поветами  Берестейским  и  Пинским

 

1577

Станислав Малаховский

Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг Вып. 10. Акты Брестского гродского суда за 1575 – 1715 гг. Вильно, 1913

1584

Перешло  владение  к  Wiszeńskich

 

 

Rozanów  M.  Powiat  Pruzański (szkichistoryczny).-       Pruzana, 1935. – S. 103.

После  1570

Вешторты-Гамшеи, (Wiesztortów– Hamszejów)князья Шуйские.

 

Wolff J. Kniaziowie litewsko-ryscy od konca czternasteqo wiekv.  Warszawa, 1895                 

1654-1667

Русско-польская война. Погибло  52%,  в  некоторых  поветах  до  70%  населения

 

1656-1660

Русско-шведская  война

 

1700-1721

Северная  война.  Погибло  около  800  тысяч  человек (треть  населения)

 

18  столетие

Князь Адам Шуйский, сын Игнатия, владел Теребунью, Ивановом, Хойниками. Был женат на Марианне ( Марии ) Халецкой, дочери Казимира, маршалка Речицкого.

 Мария унаследовала владения мужа и во втором браке стала женой Юзефа Прозора  (Prozorow) (14.3.1723-22.10.1788) из Дудичей.

В Сигневичах (Брестское воеводство) построил или перестроил костел, открыл больницу и школу.

 

Юзеф умер в 1788 году. Похоронен в костеле.

Национальный исторический архив Беларуси. Ф.319. оп.2 №2120 Л.15.  

Вяроукін-Шэлюта У. Прозары // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі Мн., 1999.- Т.5. – С.574.

Siehniewicze //  Slownik qeoqraficzny Krolewstwa Polskieqo I innych krajow slowianskich. T. 10 Warszawa, 1889.- S.518                                    

1785

В  Сигневичах  Юзеф  и  Мария  Прозоры  построили  кирпичный  костел  на  месте  старого  деревянного,  известного  с  17  столетия  

 ( деревянный  костел  упоминается  в  1548  году)

Siehniewicze //  Slownik qeoqraficzny Krolewstwa Polskieqo I innych krajow slowianskich. T. 10 Warszawa, 1889.- S.518      Ksawery Zdański, Pryczynki do dziejów powiatu Brzesko-litewskiego i ziem nim objętych  Warszawa, 1936. s. 101- 103.                                                  

1786 - 1788

Мария, воеводичнаВитебская, записалафундушкостелу, наделилагрунтами. (Открылиприкостелешколуигоспиталь).

Государственный исторический архив Литвы Ф. 604 оп. 7 № 7987 л.2

После 1788

Сигневичи перешли в виде приданого дочери Юзефа генералу Блышинскому

Вяроукин-Шэлюта У. Прозары // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі Мн., 1999. – Т.5. – С.574.

1789

Франтишек Смуглевич написал картину « Семья Прозоров ». Картина хранится в Национальном музее в Варшаве.

Вяроукін-Шэлюта У. Прозары // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1999.- Т.5. – С.574.

1795

После  третьего  раздела  Речи  Посполитой  земли  вошли  в  состав  Российской  империи

Слонимская  губерния

Пружанский  повет

 

1797

Литовская  губерния

Пружанский  повет

 

21  сентября  1801

Создание  Гродненской  губернии

 

1812  26-27  июля

При  деревне  Сигневичи  произошел  бой  русских  войск  с  войсками  Напалеона

Вяземский  В. В.  «Журнал»  1812  года

(интернет)

1817

Кароль, сын Юзефа выполнил фундуш костелу согласно тестаменту отца.

Государственный исторический архив Литвы Ф.604 оп.7 №7987 л.2

2 апреля 1843

По купчей имение у генеральши Блышинской, урожденной Прозор, купил пружанский уездный предводитель дворянства Ромуальд Нейгоф-Лей ( Неугоф фон Лей ), включая местечко и деревню Сигневичи, деревню Подосье, фольварк Моривиль, Винин и хутор Попелево.

Федорук  А.  Т. Старинные  усадьбы  Берестейщины.- Мн.,  2006.-  С. 202.

23  апреля  1844

На  Белоруссии  введены  инвентарные  правила-положения, которые  определяли  размеры  наделов  и  повинностей  помещицких  крестьян.

Национальный государственный архив РБ г. Гродно Ф.96 оп.1 дело  ?

1848

После  реставрации,  которую  проводил  Ромуальд  Нейгоф-Лей,  костел  известен  как  Покровская  церковь

Гарады  і  вёскі  Беларусі  Т. 3  Кн. 1  Брэсцкая  вобласць.- Мн.,  2006.-  С. 201.

1848

Эпидемия  холеры

 

1852

Эпидемия  холеры  и  тифа

 

1856,  1861

Действовал  римско-католический  Сигневичский  костел.( о  его  прихожанах  упоминается  в  «Клировой  ведомости  Черняковской  церкви  за  1861  год»

Селеня,  Е. Ошибка сроком  в…  100  лет //Маяк.- 2000.- 18  окт.- С.2.

19  февраля  1861

Издан  «Манифест  об  отмене  крепостного  права  в  России»

 

Март-апрель  1861

Крестьяне  Пружанского  повета  в  т. ч.  Деревень  Сигневичи,  Мариамполь,  Винин  отказались  исполнять  инвентарные  повинности  и  объявили  о  неподчинении  власти,  часть  крестьян  была  арестована  и  помещена  в  Пружанскую  тюрму.

«Определение  Пружанского  земского  суда  по  делу  об  отказе  крестьян от  исполнения  повинностей»/ Дело №106  от  14  апреля  1861 года/

Из  архивов  Березовского  музея

1863- 01.1864

Восстание  в Польше,  на  Белоруси  и  Литве  под  руководством  К. Калиновского

 

Весна  1863

Возле  деревни  Соболи  были  разбиты  царскими  войсками  повстанцы  Калиновского

 

 

1864

Маръянаполь (Марьяново)  в  Сигневичской  волости  Пружанского  повета

 

4 апреля 1866

С закрытием Березовского костела вся его утварь передана в Сигневичский храм

Национальный государственный архив РБ г. Гродно Ф.97 оп.1 дело 259 л.5 отв.

Католические  храмы  Белорусии.- Мн., 2008.- С. 332.

Маяк.- 2005.- 24 сентября

Октябрь 1869

Ксендз  Сигневичского  прихода  Михаил  Скибицкий,  бывший  профессор  кременецкого  лицея

Маяк.-  2008.-  29  ноября.- С. 5

1871

Ввод  в  эксплуатацию  железнодорожной  магистрали  Минск-Брест (начала  действовать  ж/д  станция  Береза-Картузская)

 

1886

Сигневичи (Чыгирны), село в Ревятичской вол., 54 двары, 522 жителя, костёл, крама, питейны дом.

 Деревня Сигневичи в той же волости, в которой действовали винокурны завод, крама, питейный  дом.

 

Гарады  і  вёскі  Беларусі  Т. 3  Кн. 1  Брэсцкая  вобласць.- Мн.,  2006.-  С. 202.

1890

Владения Ромуальда включали: фольварки Моривиль (Мариавиль), Мошковичи, Малинник, Подъяблонь, Попелево и составляли 3582 десятины.

Село  Сигневичи (Чычирын)  и  поселок  Маръямполь  или  новоселки

Список землевладельцев в Гродненской губернии / Сост. П. Диков. Гродно, 1890.

1891

Голод, население  мигрировало  из  деревень  в  города

 

1897

 Село Сигневичи  Ревятичской  волости  -   107 дворов, 619 жителей, действовали  костёл (при  нем  дом з 8 жителями), хлебозапасный магазин, крама, питейный  дом; в  имении 5 дворов, 40 жителей.

Фольварк  Марвиль – 3 двора, 36  жителей  Ромуальд  Нейгоф-Лей  построил  дом  с  мансардой,   заложил  парк

Гарады  і  вёскі  Беларусі  Т. 3  Кн. 1  Брэсцкая  вобласць.- Мн.,  2006.-  С. 202.

 

Затем имение перешло сыну Ромуальда Рейхольду, женатому на Виктории Ельской (1884-1939) из Косина Волковыского района, писательнице под псевдонимом Ельская  Ори.  Последним владельцем имения был сын Рейхольда Александр (1915-1944), выпускник  Варшавской политехники, инженер аэродромного строительства, погибший в Варшавском восстании.

Второй сын Рейхольда Кароль (1914) погиб во  Вторую Мировую войну.

 

Конец 19 – начало 20 веков

Костел полностью находился на содержании помещицы Анны Микульской

Национальный государственный архив РБ г. Гродно Ф.1. оп.18. дело 747. Л.27.

   

Разделы сайта